1 сентября 2022 года

1 верасня ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К.Агінскага адбылося ўрачыстае адкрыццё новага 2022/2023 навучальнага года.  З прывітальным словам, а таксама з найлепшымі пажаданнямі да ўсіх першакурснікаў, выкладчыкаў і навучэнцаў выступілі: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Апановіч Руслан Іосіфавіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Арцямёнак Дзмітрый Ўладзіслававіч, старшыня прафсаюзнага камітэта навучэнцаў нашага каледжа Сцяпанава Валянціна Іванаўна. На святочнай імпрэзе адбылося прадстаўленне новага сацыяльнага педагога - Гарадецкай Святланы Афанасьеўны, выхавальніка інтэрната Доўгай Вольгі Уладзіміраўны і псіхолага Ганчаровай Людмілы Ізмаілаўны. Для прысутных у зале прагучалі музычныя падарунакі ад навучэца 4 курса Браніслава Дабравольскага, навучэнкі 4 курса Селятыцкай Паліны і навучэнца 4 курса Іосіфа Нікіценка. Асаблівай падзеяй для ўсіх навучэнцаў 1 курса стаў адкрыты ўрок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню" які правёў кіраўнік нашай дзяржавы ў рэжыме анлайн.